бесплатно рефераты
 

Беларусоведение

блізкасць славянскіх моў часткова тлумачыцца і агульнасцю гістарычнага лесу

асобных груп славян.

На падставе вывучэння міжславянскіх моўных сувязей вучоныя імкнуцца

рэканструяваць малюнак узаемных адносін славян у глыбокай старажытнасці.

Лічыцца, што чым больш агульных старажытных рыс мае пэўная славянская мова

з астатнімі, тым бліжэй да цэнтра старажытнай праславянскай моўнай прасторы

знаходзіліся яе носьбіты, і наадварот, чым менш такіх агульных рыс і з

меншай колькасцю славянскіх моў яна звязана, тым далей ад цэнтра былі яе

носьбіты ў старажытнасці.

У сувязі з гэтым узнікае пытанне: якое месца займалі продкі беларусаў у

праславянскай моўнай прасторы? Адназначнага адказу пакуль няма. Аднак

многія даследчыкі лічаць, што мова продкаў беларусаў пэуны час займала

цэнтральнае месца ў праславянскім свеце. Так, рускі вучоны А. Шахматаў

меркаваў, што продкі беларусаў займалі прамежкавае становішча паміж

продкамі рускіх, украінцаў і прадстаўнікамі заходніх славян. Сведчанне таму

– шэраг агульных для беларускай і заходніх моў працэсаў, сярод якіх

найважнейшымі з яўляюцца дзеканне, цеканне, страта мяккага (р). Беларускі

даследчык П. Бузук таксама лічыў, што беларуская мова знаходзілася ў цэнтры

праслявянскай моўнай прасторы, пра што сведчаць шматлікія рысы, якія

звязваюць беларускую мову з мовамі ўсходніх і заходніх славян. Паводле А.

Трубачова, продкі беларусаў разам з украінцамі былі бліжэй да носьбітаў

дыялектаў, якія леглі ў аснову паўдневаславянскіх моў (сербскай, харвацкай,

славенскай, лужыцкай).

Стан даследавання беларуска-іншаславянскіх сувязей старажытнай пары не

дазваляе канчаткова акрэсліць месца “прабеларусаў” у праславянскай моўнай

прасторы, але, на думку вучоных, “хутчэй за усе яны размяшчаліся бліжэй да

цэнтра, чым да пераферыі” (Г. Цыхун).

Ля вытокаў беларускай мовы

У розны час і рознымі шляхамі славяне дасягнулі тэрыторіі сучаснай

Беларусі. Археолагі вылучаюць некалькі этапаў засялення славянамі

беларускіх земляў, якія да гэтага ўжо былі часткова асвоены такімі балцкімі

і угра-фінскімі пляменамі, як літва, лотва, дайнова, яцвягі, голядзь,

латыгода і інш. Апошняя хваля масавай славянскай міграціі на Беларусь

прыпадае на VI ст. н.э. Аселі тут пераважна плямены крывачоў, палачан,

драгавічоў, радзімічаў, якія мелі многа агульнага ў культуры і мове. З VI-

VII стст. gачынаецца доўгі і няпросты шлях кансалідацыі гэтых славянскіх

пляменаў, а таксама балтаў і угра-фінаў, якія жылі тут раней, у беларускую

народнасць.

Славяне, на думку вучоных, прыйшлі на Беларусь хутчэй за ўсе з захаду (з

басейна Віслы і Одры) і, магчыма, з паўдневага захаду (з берагоў сярэдняга

і ніжняга Дуная). Яны прынеслі з сабою свае племянныя дыялекты

праславянскай мовы, блізкія да гаворак заходніх суседзяў і суродзічаў –

будучых палякаў, чэхаў, славакаў, а таксама ўкраінцаў. Гэтыя дыялекты

актыўна ўзаемадзейнічалі з балцкімі і угра-фінскімі гаворкамі мясцовага

насельніцтва. Славянскія дыялекты паступова асімілявалі (выцеснілі)

балцкія. (параўн.: бел.Лучоса і літ. Laukesa, бел. Нявежа і літ. Nevezis).

Ад апошніх засталася ў беларускай мове толькі багатая тапаніміка ды

гідраніміка (напрыклад, большасць назваў рэк і вадаемаў на Беларусі

балцкага паходжання).

Старажытныя крывіцкая і дрыгавіцкія племянныя саюзы паступова перараслі ў

дзяржаўныя супольнасці, феадальныя княствы, якія атрымалі пазней назвы

Полацкае, Турава-Пінскае, Смаленскае і інш. Ужо ў VIII ст. узнік буйны на

той час цэнтр крывічоў – Полацк (у пісьмовых помніках упамінаецца з 862

г.).

Моўнай адзінкай замест племянных дыялектаў у межах новай моўнай тэрыторыі

становяцца тэрытарыяльныя дыялекты – гаворкі абласцей, якія аб ядноўваліся

ў эканамічных і палітычных адносінах вакол пэўнага горада – маглі супадаць

са старымі племяннымі дыялектамі, але маглі і не супадаць, паколькі з

утварэннем феадальных княстваў адбывалася пэўная моўная перагрупоўка і

нівеліроўка дыялектаў.

У выніку інтэграцыйных моўных працэсаў, на думку вучоных, пры

фарміраванні мовы беларускай народнасці сталі вядучымі два дыялекты –

паўднева-заходні (гаворкі Турава-Пінскага княства і навагародска-

гродзенскія гаворкі) і паўночна-ўсходні (гаворкі Полацкай і Смаленскай

земляў).

Пытанне аб дыялектнай аснове мовы беларускай народнасці даволі складанае

і да канца не высветленае з-за слабой распрацаванасці гістарычнай

дыялекталогіі беларускай мовы. Аднак можна меркаваць, што, напрыклад,

характэрныя фанетычныя рысы беларускай мовы – дзеканне і цеканне, цверды

(р), фрыкатыўны (г) – спачатку маглі ўзнікнуць на захадзе былой тэрыторыі

дрыгавічоў і пашырацца з захаду на ўсход. З’ява акання, якая ў наш час

з’яўляецца агульнанацыянальнай нормай, была больш пашырана на паўночным

усходзе Беларусі.

Але перш чым утварылася беларуская народнасць і сфарміравалася яе мова, у

жыцці ўсходняга славянства адбылося многа важных падзей, якія паўплывалі на

развіцце мовы. Да такіх падзей адносіцца далучэнне славян у X ст. да

хрысціянскай цывілізаціі (пераважна ў яе грэка-візантыйскіх формах). Разам

з хрысціянствам на ўсходнеславянскія землі прыйшла пісьменнасць на

стараславянскай (старабалгарскай) аснове. Гэтая хрысціянска-пісьмовая

культура паступова выцесніла язычнецкую культуру і іншыя сістэмы літарнага

пісьма, штоіснавалі ва ўсходніх славян у IX ст. і, магчыма, раней.

Увогуле многія даследчыкі лічаць, што да афіцыйнага хрышчэння Русі (988

г. н.э) усходнія славяне не карысталіся якой-небудзь упарадкавай сістэмай

пісьма. Пісьменнасць з’явілася і стала пашырацца з прыняццем хрысціянства.

Некаторыя вучоныя адносяць з’яўленне пісьменнасці ва ўсходніх славян з

канца X стагоддзя на больш ранні час. Пры гэтым яны абапіраюцца на

старажытны летапіс, дзе есць звесткі аб тым, што філосаф Канстанцін

навучыўся грамаце “рускай” ад нейкага русіна ў Карсуні (Херсоне) перад тым,

як пісаць свае кнігі. Недзе каля 860 г. ен быў у Карсуні і набыў там

“Евангелие и псалтырь руськы письмены писано”.

Пра выкарыстанне ўсходнімі славянамі нейкіх пісьмовых знакаў згадваюць у

сваіх нататках арабскія падарожнікі X ст. Эль Масурадзі, Ахмені Ібн-Фадлан

і інш. Паводле падання чарнарызца Храбра, які жыў у X ст., усходнія славяне

карысталіся сваей пісьменнасцю “чертами и рьзами” (магчыма, старачытная

пісьменнасць ў форме клінапісу).

Аднак пытанне аб усходнеславянскай пісьменнасці ў дахрысціянскі перыяд

канчаткова не высветлена. Да нас дайшло нямала пісьмовых знакаў, якія

пакуль што ўвогуле застаюцца нерасшыфраванымі. Тым не менш, гаварыць пра

шырокае распаўсюджанне пісьма ва ўсходніх славян магчыма, відаць, толькі з

часу прыняцця хрысціянства.

Разгляд гісторыі беларускай літаратурнай мовы (як і рускай і украінскай)

звычайна пачынаецца з часоў узнікнення пісьменнасці і першых літаратурна-

пісьмовых твораў ва ўсходніх славян. Беларусы, як і іншыя ўсходнеславянскія

народы, яшчэ з дапісьмовых часоў валодалі самабытнай культурай слова, якая

асабліва ярка выяўляецца ў фальклорных творах. Разам з тым існавала

традыцыя выкарыстання разнастайных формул дагавораў, пагадненняў, т.зв.

звычаевага права з уласцівымі ім зваротамі, выразамі. Пазней гэтыя традыцыі

вуснай моватворчасці народа сутыкнуліся са стараславянскай кніжнай мовай,

якая прыйшла з прыняццем хрысціянства. У выніку сінтэзу гэтых дзвюх моўных

стыхій паступова выпрацоўваецца свой варыянт пісьмовай (кніжнай) мовы, якая

існуе паралельна са шматлікімі мясцовымі гаворкамі ўсходніх славян. Яе

традыцыйна называюць старажытнай усходнеславянскай (старажытнарускай)

літаратурнай мовай. На гэтай мове былі створаны такія сусветна вядомыя

помнікі, як “Слова аб палку Шгаравым”, творы Уладзіміра Манамаха, летапіс

“Аповесць мінулых гадоў” і інш. Гэты час быў пачаткам пісьмовага перыяду ў

мастацкай славеснасці будучых беларусаў, рускіх, украінцаў.

XI-XII ст.ст. Былі надзвычай пленнымі ў гісторыі беларускай кніжнасці.

Значная колькасць пісьмовых помнікаў, створаных на Беларусі ў той час, былі

на царкоўнаславянскай (стараславянскай у яе ўсходнім варыянце) мове. Гэта

пераважна творы богаслужэбнай літаратуры (евангеллі, псалтыры і інш.). З

арыгінальных рэлігійных твораў старажытнай эпохі дайшлі да нас творы

епіскапа Кірылы Тураўскага (словы, казанні, павучанні, малітвы),

пісьменнікаў-асветнікаў Клімента Смаляціча і Аўраама Смаленскага, якія

дасканала валодалі царкоўнаславянскай мовай, ці, як тады называлі, “языком

словенским”. У XII ст. вялікую асветніцкую працу вяла Ефрасіння Полацкая.

Яе Жыцце і дзейнасць апісаны ў “Жыціі”, складзеным пасля смерці асветніцы

адным з яе вучняў. Старажытныя беларускія пісьменнікі-асветнікі былі

людзьмі высокай культуры, якія добра ведалі не толькі Біблію, але і

антычную літаратуру – Гамера, Платона, Арыстоцеля.

На тэрыторыі Беларусі існавалі такія буйныя цэнтры старажытнай

пісьменнасці, як Полацк, Тураў, Пінск, Смаленск, Слуцк, Мазыр. Тут

перапісваліся не толькі царкоўныя творы і іншыя папулярныя ў тыя часы

літаратура, але ствараліся і арыгінальныя творы. Аднак іх захавалася

невялікая колькасць і пераважна ў пазнейшых спісках. Многае з пісьмовай

спадчыны нашых продкаў згублена. Дастаткова сказаць, што не захавалася ў

арыгінале нават ніводнага з надзвычай папулярных у свой час твораў Кірылы

Тураўскага.

Значна больш помнікаў пісьменнасці не толькі рэлігійнага, але і свецкага

характару дайшло ад XIII ст. Гэта шматлікія гандлевыя дагаворы, надпісы на

прадметах матэрыяльнай культуры, разнастайныя граматы, знойдзеныя ў

Віцебску, Смаленску, Мсціславе. Гэтыя помнікі шырока адлюстроўваюць

асаблівасці жывой народнай гаворкі таго часу. Напрыклад, у адным з першых

дакладна датаваных помнікаў – “Дагаворнай грамаце Смаленскага князя

Мсціслава Давыдавіча з Рыгай і Гоцкім берагам” ад 1229 г., у якім знайшлі

адбітак многія працэссы агульнаўсходнеславянскага характару (падзенне

рэдукаваных галосных ь, ь, супадзенне гукаў і і е, пераход злучэнняў гы,

кы, хы ў гі, кі, хі і інш.), шырока прадстаўлены мясцовыя (полацка-

смаленскія) рысы (змяшэнне ч і ц, пераход в у ў (нескладовае) ( у Рызе, у

верхь, у нізь), іменная частка выказніка выражана поўнай (займеннай) формай

прыметніка . Многія з моўных з’яў адлюстраваных у тагачасных

помніках, сталі спецыфічнымі рысамі сучаснай беларускай мовы. Такім чынам,

у помніках, створаных на Беларусі ў X-XIII стст., выразна акрэсліліся рысы

беларускай моўнай сістэмы. На падставе пісьмовых сведчанняў вучоныя

мяркуюць, што гаворкі будучых беларусаў, рускіх, украінцаў мелі к XIII ст.

столькі адметнага ў фанетычным і граматычным ладзе, што можна гаварыць аб

трох самастойных усходнеславянскіх мовах – беларускай, рускай, украінскай.

Жыхары ўсходнеславянскіх земляў у XIII ст. апынуліся ў розных палітычных

і эканамічных умовах. Большая частка былой Кіеўскай Русі трапіла пад уладу

татара-манголаў. На тэрыторыі ж будучай Беларусі, свабоднай ад татара-

манголаў, набывае эканамічную і палітычную магутнасць Навагародская зямля

(вядомая таксама пад назвамі “Чорная Русь”, “этнічная Літва”). Полацкае

княства, якое дасягнула найбольшай магутнасці ў часы княжання Усяслава (XI

ст.), к гэтаму часу страчвае сваю моц і распадаецца на дробныя ўдзельныя

княствы. Цэнтр палітычнага і эканамічнага жыцця пераходзіць з Падзвіння ў

Панямонне, якое становіцца ядром кансалідацыі беларускіх, часткова

ўкраінскіх земляў і балцкіх пляменаў (жмудзі, аўкштайтаў – продкаў сучасных

літоўцаў, літвы, яцвягаў і інш.) у адзіную дзяржаву – Вялікае княства

Літоўскае.

Беларуская мова часоў Вялікага княства Літоўскага

Вялікае княства Літоўскае ўзнікла ў XIII ст. як саюз усходнеславянскіх

княстваў (Навгрэдскае, Полацкае, Пінска-Тураўскае, Берасцейскае і інш.), і

на працягу XIV ст. уся тэрыторыя Беларусі ўвайшла ў яго склад. Гэта была

дзяржава шматэтнічная (яе насялялі, паводле сучаснай тэрміналогіі,

беларусы, украінцы, літоўцы, палякі, яўрэі, татары), рознаканфесіянальная

(тут жылі праваслаўныя, католікі, іудзеі, мусульмане, пратэстанты) і

шматмоўная (акрамя ўсіх этнічных моў, выкарыстоўваліся лацінская і

стараславянская).

Этнічную большасць у Вялікім княстве Літоўскім складалі нашчадкі былых

усходнеславянскіх пляменаў (крывічоў, дрыгавічоў, радзімічаў), якія не

растварыліся ў вялікай дзяржаве, а захавалі свае традыцыі, звычкі, веру,

культуру, сваю мову, атрыманую ў спадчыну з даўніх часоў. На базе гэтай

часткіўсходнеславянскага насельніцтва на працягу XIV-XV стст. склалася

беларуская народнасць і сфарміравалася беларуская літаратурна-пісьмовая

мова (у навуковай літаратуры яе прынята называць старабеларускай). Вядучую

ролю ў яе фарміраванні адыгралі, на думку вучоных, хутчэй за ўсе гаворкі

Віленшчыны і паўночных гарадоў Вялікага княства Літоўскага-Віцебска,

Полацка, Смаленска.

Старабеларуская мова з’яўлялася асноўнай літаратурна-пісьмовай у Вялікім

княстве Літоўскім. У той час яе называлі “проста мова” (тэрмін “беларуская

мова” ўзнік пазней). У пісьмовых помніках сустракаюцца таксама назвы

“проста молва”, “рускій язык” (у адрозненне ад “языка словенского” –

царкоўнаславянскай мовы). Па-за межамі Княства гэтую мову часам называлі

“літоўскай”.

“Проста мова” склалася як літаратурная мова ў актавай пісьменнасці на

аснове мясцовых гаворак і пісьмова-моўных традыцый папярэдніх стагоддзяў.

Яна выкарыстоўвалася ў наддыялектных пісьмовых зносінах на тэрыторыі ўсей

дзяржавы. Гэтая мова мела статус афіцыйнай, дзяржаўнай мовы ў Вялікім

княстве Літоўскім, таму ўжывалася ва ўсіх сферах грамадскага жыцця. На

беларускай мове ўпершыню ў гісторыі ўсходніх славян на пачатку XVI ст.

з’явіліся друкаваныя кнігі. На ей існавала багатая літаратура, навуковая і

мастацкая, летапісы, а з сярэдзіны XVI ст. – і тэксты Св. Пісання. Гэта

была мова законаў, суда, канцылярый. У вялікакняжацкай канцылярыі на ей

ствараліся дакументы дзяржаўнага значэння. На беларускай мове пісаліся і

найважнейшыя юрыдычныя дакументы ў каралеўскіх канцылярыях Кракава і

Варшавы, прызначаныя для Вялікага княства Літоўскага. Актавыя дакументы,

выдадзеныя вялікімі князямі, каралямі, сеймамі, рознымі ўрадавымі асобамі,

склалі гістарычны архіў, вядомы пад назвай Метрыка Вялікага княства

Літоўскага (Літоўская метрыка). Ен змяшчае больш за 600 тамоў дакументаў,

якія не толькі даюць уяўленне пра розныя бакі палітычнага, эканамічнага,

культурнага жыцця Вялікага княства Літоўскага на працягу амаль чатырох

стагоддзяў, але і з яўляюцца крыніцай вывучэння стану тагачаснай беларускай

мовы, шляхоў яе развіцця.

Дзелавыя дакументы даволі паслядоўна адлюстроўвалі асаблівасці народнай

гаворкі –яе багатую лексіку, фанетычныя і граматычныя з явы. Разам з тым у

іх выпрацоўваліся і спецыфічныя прыемы выказвання, юрыдычныя формулы,

стандартныя канцылярскія звароты, сваеасаблівыя сінтаксічныя канструкцыі. У

практыцы срававодства і заканадаўства складваліся характэрныя рысы

старабеларускай мовы, ішло папаўненне яе слоўніка грамадска-палітычнай,

юрыдычнай тэрміналогіяй.

Лепшыя моўныя здабыткі канцылярска-юрыдычнага пісьменства адлюстраваны ў

Статуце Вялікага княства Літоўскага – зводзе законаў дзяржавы і кодэксе

феадальнага права, які меў тры рэдакцыі – 1529, 1566, 1588 г.г. (Статут

юрыдычна замацоўваў прававое становішча беларускай мовы як дзяржаўнай у

Вялікім княстве Літоўскім). У гэтым унікальным помніку пісьменства даволі

паслядоўна адлюстраваны найбольш характэрныя рысы беларускай фанетыкі і

граматыкі, праведзена пэўная уніфікацыя графікі і арфаграфіі. Надзвычай

шырока прадстаўлены тут амаль усе тэматычныя пласты тагачаснай беларускай

лексікі – ад назваў дзяржаўных рэлігій, службовых асоб да найменняў

прадметаў і з яў бытавога характару.

Высокі ўзровень мела ў XV-XVII стст. беларускае свецкамастацкае

пісьменства, якое існавала ў такіх жанравых формах, як летапісы (афіцыйныя

і прыватныя хронікі), мемуары, творы мастацкай літаратуры – перакладной

(гістарычна-прыгодніцкія, рыцарскія аповесці і раманы) і арыгінальнай

(вершы, творы палітычнай сатыры і інш.). У моўных адносінах свецка-

мастацкая літаратура даволі стракатая. Творы ўзнікалі ў розны час, і

аўтарамі іх былі людзі розных густаў, рознай манеры пісьма. Таму побач з

жывой народна-гутарковай моўнай стыхіяй тут можна сустрэць традыцыйныя,

часам архаічныя, кніжна-пісьмовыя спосабы і прыемы апісання,

царкоўнаслявянскую і г.д. Аднак у цэлым, як адзначае Я.Ф.Карскі, творы, і

арыгінальныя, і перакладныя, самых разнастайных жанраў старажытнай

беларускай літаратуры пісаліся, па сутнасці, на той жа мове, што і розныя

юрыдычныя і дзелавыя помнікі.

Паступовая дэмакратызацыя старабеларускай свецкай пісьменнасці, якая

выяўлялася ў замене архаічных моўных элементаў адпаведнымі элементамі жывой

народнай мовы, пашырылася і на рэлігійную літаратуру, якая традыцыйна

стваралася на царкоўнаславянскай мове. Увогуле выкарыстанне старабеларускай

мовы ў творах рэлігійнай літаратуры – даволі цікавая старонка ў гісторыі

літаратурнай мовы. Як вядома, гісторыя Беларусі мае тую адметнасць, што

хрысціянства сюды прыйшло не толькі ў грэка-візантыйскіх, але і ў рымска-

каталіцкіх формах. Шматвякавая барацьба праваслаўя і каталіцызму ў цэлым

паслабляля кгіжна-хрысціянскую культуру беларусаў на царкоўнаславянскай

мове. Пранікненне беларускай мовы ў канфесійную літаратуру паступова

звужала сферу выкарыстання царкоўнаславянскай мовы. Спачатку асаблівасці

мясцовых беларускіх гаворак пранікалі ў некананічныя рэлігійныя творы,

затым царкоўна-славянскія рысы стыхійна замяняюцца беларускімі і ў тэкстах

Св. Пісання. К XVI ст. гэты працэс набывае такія памеры, што асобныя

помнікі рэлігійнай літаратуры можна разглядаць не проста як узоры

беларускай рэдакцыі царкоўнаславянскай мовы, а як самастойныя пераклады на

беларускую літаратурную мову.

Пераклад і выданне на Беларусі рэлігійнай літаратуры звязаны з дзейнасцю

такіх выдатных пісьменнікаў-асветнікаў, як Францыск Скарына, Сымон Будны,

Васіль Цяпінскі, Мялецій Сматрыцкі, кнігі якіх увасобілі дэмакратызацыю

царкоўна-славяншчыны ў напрамку больш зразумелага для чытача пісьма.

Напрыклад, выданні Ф. Скарыны настолькі насычаны беларусізмамі, што паміж

вучонымі ўзніклі рознагалоссі адносна іх моўнай асновы. Адны вучоныя лічаць

яе беларускай, другія сцвярджаюць пра перавагу царкоўнаславянскай іх

асновы. Аднак як бы гэта не называлі - беларуская рэдакцыя

царкоўнаславянскай мовы ці “высокі стыль” старабеларускай мовы – важна, што

Ф. Скарына першы свядома сінтэзаваў у сваіх выданнях элементы мертвай

царкоўнаславянскай мовы і жывой беларускай гаворкі. На літаратурнай і

мовазнаўчай ніве Беларусі Ф. Скарына распачаў тую ж самую працу, якую ў

велікарускай літаратуры двума стагоддзямі пазней пачне М. В. Ламаносаў,

дбаючы пра “равность” паміж кніжнаславянскай і рускай гутарковай мовамі.

Моватворчую дзейнасць Ф. Скарыны можна зразумець і апаніць на

агульнаеўрапейскім фоне эпохі Адраджэння, якой паасобныя еўрапейскія мовы і

абавязаны ўзыходжаннем з простых “гаворак” да ўзроўню нацыянальных моў.

Страницы: 1, 2, 3


ИНТЕРЕСНОЕ



© 2009 Все права защищены.